Гомельскі гурт «Ягорава гара» зняў відэакліп на песню «Цераз мора»

Гомельскі гурт «Ягорава гара» зняў відэакліп на песню «Цераз мора»

16.08.2017 в 04:20

Аб сюжэтным кліпе калектыў гомельскага музычнага фольк-праекту «Ягорава гара» марыў даўно. Знаёмства з таленавітым чалавекам паспрыяла таму збыцца. Сцэнарый і рэжысура Яўгена Заруцкага.

Гомельскі гурт «Ягорава гара» зняў відэакліп на песню «Цераз мора»Кіраўнік фольк-гурта Ягор Палешук абазначыў сэнс таго, што мы чуем і бачым у кліпе:

– Жыццё чалавека – гэта мора, праз якое трэба ісці, шануючы і беражліва захоўваючы спадчыну, што пакінулі нам продкі. Прырода – частка гэтай спадчыны. Праз стаўленне да прыроды мы праяўляем сябе ў гэтым свеце, прымаем або губляем ўзаемасувязь з продкамі. У пэўных абставінах чалавек пачынае ўспрымаць тое, што зачынена для большасці. Продкі заўсёды побач! Усё бачаць! Усё ведаюць!

Музычны праект «Ягорава гара» – гэта сінтэз архаікі і сучаснасці. Яго ўдзельнікі імкнуцца раскрываць моладзі глыбіню старажытнай беларускай народнай музычнай культуры праз апрацоўку традыцыйных песень Гомельшчыны. Музычныя стылі, якія выкарыстоўваюцца ў праекце, вельмі разнастайныя. Музычны бок праекта характарызуецца імкненнем перадаваць перанятую ад носьбітаў традыцыйную манеру народных спеваў. Першы студыйны альбом фольк-праект выдаў у лютым 2016 года.

Метки:

Обсуждение